“Мир” знік першым. Неяк пачаў згасаць яшчэ ў 2020 г, а ў лютым 2022 г абрынуліся рэшткі, са ўсімі галубамі, выявамі Зямлі і сябруючымі дзеткамі на плакатах.
“Труд” – што ж сталася з трудом, а дакладней з працай? Частка працаўнікоў з’ехала, ратуючыся ад недазаконня, іншая не можа ўладкавацца, бо “неблаганадзейныя”. Галоўны пацук абяцае завезці на іх месцы пакістанцаў, але нешта нам падказвае, што пакістанцы, калі і прыедуць, то праз тыдзень пабягуць ад нашай стабільнасці штурмаваць беларуска-польскую мяжу.
Ну май, здаецца, ніхто не атруціць? Але вось вам навіна: лука і братэрскі пуцін збіраюцца пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў.
Пацукі і сяк і так імкнуцца запэцкаць беларусаў крывёй і зрабіць краіну законнай ваеннай цэллю. І ў пэўнай ступені гэта атрымалася: нашай тэрыторыяй скарысталіся для нападу на суседзяў, частка прадпрыемстваў супрацоўнічае з Расіяй, мянты вешаюць у кабінетах зэткі і партрэты пуціна, і яшчэ ядзерныя ракеты гэтыя, якія ці ёсць, ці не, незразумела.
Але новае прадпрыемства, што вырабляе зброю? Хто згадзіцца працаваць там, спадары пацукі? Пакістанцы? Паўночнакарэйцы? Хто такі мярзотнік і такі дурань адначасова? Можа, красаўцаў туды? Яны падыходзяць! Вось толькі наўрад ці беспілотнікі, сабраныя красаўцамі, паляцяць.
Так што ўдалага вам марнавання грошай, непаважаныя спадары пацукі. У рэшце рэшт кожная змарнаваная капейка аслабляе злачынную ўладу.
Беларусы – за мірную працу на сваёй зямлі (і без пацукоў).
Жыве Беларусь!