​​Мы кажам “чарнобыльская трагедыя”, але трагедыя была толькі першым звяном у ланцужку падзей. СССР …

​​Мы кажам “чарнобыльская трагедыя”, але трагедыя была толькі першым звяном у ланцужку падзей. СССР дажываў апошнія гады. Здавалася, старая нязграбная пачвара страціла ўжо амаль усе зубы, але ёй хапіла сіл на яшчэ адно страшнае злачынства супраць уласнага насельніцтва. Тысячамі людзей ахвяравалі проста так, не было аніякай прычыны ці мэты. Дзяржава хлусіла, бо не ўмела не хлусіць, і гэтая хлусня каштавала надзвычай дорага і нам, і нашым суседзям.

Поп-культура штампуе сюжэты пра небяспечныя тэхналогіі ў руках тэрарыстаў, але гісторыя паказала: самымі небяспечнымі тэхналогіі робяцца ў руках ідыётаў. А што да тэрарыстаў, то сярод іх таксама дастаткова ідыётаў, асабліва ў апошнія гады.

Лес паглынае пустыя хаты, вольныя травы захапілі закінутыя палі. Атручаная прырода загойвае раны. Мабыць, яна толькі парадуецца раптоўнаму знікненню чалавецтва пасля якога-небудзь няўдалага прымянення небяспечных тэхналогій чарговымі тэрарыстамі-ідыётамі.

Але сёння мы згадваем не толькі страшнае злачынства савецкай улады. Мы згадваем мужнасць і гераізм ратавальнікаў. Людзей, што свядома ахвяравалі жыццямі і здароўем, каб стрымаць наступствы Чарнобыля. І нам здаецца, што яны даказалі: чалавецтва дакладна заслугоўвае шанец.

Жыве Беларусь!