СУІЦЫД І ПРАПАГАНДА
Прапагандысты выпусцілі чарговае кіно за якім хаваецца значна большая трагедыя, чым гісторыі людзей што спрабуюць знайсці новае месца пад “чужым небам”.
Адна з гераінь “кіно” Юлія Брыкіна, што вярнулася з ЕС у Беларусь. А яе муж – Станіслаў Брыкін, чацвёртага сакавіка быў знайдзены мёртвым у лагеры для ўцекачоў у Пабрадзе. Асноўная версія следства – самагубства. Ці ведаў Станіслаў што ягоная жонка знялася ў прапагандысцкім кіно? Невядома. Ці магла б вестка пра гэта стаць кропкай у ягоным рашэнні? Магла б.
Лёс сям’і вельмі пакручасты. Станіслаў актыўна удзельнічаў у пратэстах быў у стачцы на Белтэлекаме, праз ціск уладаў быў эвакуяваны. Сям’я Брыкіных паспрабавала ўладкавацца ў Нямеччыне, але, у выніку, па Дублінскім пагадненні Станіслаў апынуўся ў літоўскім лагеры для ўцекачоў, а Юлія з дзецьмі ў Беларусі (якім чынам, пакуль пытанне для мяне).
Памылкай было спрабаваць атрымаць прытулак у Нямеччыне, бо сям’я ўязжала праз Літву і гэта першая бяспечная краіна, куды па правілах цябе высылаюць, калі ты падаешся на прытулак у іншай краіне. Вядома што ў Літвы свой погляд на тых людзей, што выйшлі з сістэмы, але ж, нават пры прызнанні пагрозай нацбяспекі, ёсць судовая працэдура і прыклады паспяховага аспрэчвання рашэнняў. Літва – дэмакратычная краіна дзе чыноўнік не цар і бог і дзе працуе суд. Калі няма грошай на адваката, мы адкрываем зборы на BYSOL.
Можна шмат дыскутаваць пра справядлівасць і несправядлівасць правілаў, эмацыйны стан і расчараванне людзей і хібныя рашэнні чыноўнікаў, у тым ліку і па прызнанні пагрозай нацбяспекі. Пра фактары і складнікі такіх гісторый. Але ж я зноў і зноў паўтараю адну і тую ж мантру – мы з вамі кожны ў фінальным рахунку адказныя за сваю долю і жыццё. Ні еўрапейскія чыноўнікі, ні Ціханоўская, ні Стрыжак, ні лукашысты, а мы самі. Самі вырашаем якую стратэгію абраць, у якой краіне спрабаваць замацавацца, як легалізавацца і г.д.
Нажаль, кніга гэтых рашэнняў пішацца кроўю і турмой, разбуранымі лёсамі і смерцямі.
Прымайце рашэнні адказна і беражыце сябе, калі ласка. Хадзіце да псіхатэрапеўтаў, прымайце антыдэпрэсанты і цаніце жыццё.