Святлана Ціханоўская – з нагоды другой гадавіны ўтрымання Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада
«Прайшло два гады з дня, калі я апошні раз чула навіны пра Сяргея. Два гады пастаяннай трывогі і страху. Кожны дзень мяне мучаць пытанні, на якія ніхто не можа адказаць. «Як ён сябе адчувае сёння?», «Ці дазваляюць яму выходзіць на вуліцу?», «Як яго здароўе?».
Я часта ўзгадваю дні, калі мы былі побач. Адзін з самых шчаслівых дзён у маім жыцці здарыўся за некалькі гадоў да 2020. Я, Сяргей, Агнія і Карней былі на дачы. Дзеці гулялі на пляцоўцы, якую мы пабудавалі сваімі рукамі. Мы з мужам смажылі шашлыкі і абмяркоўвалі планы на лета. Я памятаю смех дзяцей, цёплае чэрвеньскае паветра, пах квітнеючага бэзу.
За апошнія гады я аб’ехала дзясяткі краін, пагутарыла з сотнямі палітыкаў і дыпламатаў, пазнаёмілася з сусветнымі лідарамі. Але ні адзін дзень не заменіць мне простага летняга вечара, калі мы былі разам усёй сям’ёй. Рэжым не толькі адабраў у нас свабоду і дом. Ён пазбавіў нас магчымасці быць побач з любімымі людзьмі.
Я ведаю, што я не адна ў сваім горы. Я ведаю, што сотні дзяцей чакаюць дня, калі зноў пачуюць голас таты, зноў адчуюць яго абдымкі. Сотні жонак пакутуюць ад расстання з мужамі і з цеплынёй узгадваюць сумесныя вячэры. Няпроста год за годам захоўваць вытрымку, але ніхто з нас не самотны ў сваім горы. Калі я знаходжуся сярод беларусаў і бачу, як нашыя боль і злосць штурхаюць нас да змены сітуацыі ў Беларусі, я адчуваю, як той летні вечар з сям’ёй становіцца крыху бліжэй. Мы не спынемся, пакуль усе нашы родныя не вернуцца дадому. І тады Беларусь стане краінай, дзе не трэба штодня баяцца за сваіх блізкіх».
__________
Сёння мы не можам убачыць ці пачуць Сяргея, але журналісты «Настоящее время» не так даўно выпусцілі пра яго фільм. Калі ласка, паглядзіце яго і пакажыце блізкім.