5 марта 1953 года памёр Іосіф Сталін. Як піша ў сваёй кніжцы “У светлую будучыню” беларускі гісторык Аляксандр Гужалоўскі, рэакцыя беларускага грамадства на смерць кіраўніка дзяржавы, акрамя пачуццяў гора і смутку, уключала ўвесь спектр чалавечых эмоцый.
Рэдактара альманаха «Советская Отчизна» Івана Шамякіна, паводле яго ўласных слоў, смерць Сталіна «напалохала». Капітан Савецкай Арміі Васіль Быкаў, якому навіну пра смерць дыктатара абвясцілі перад строем на Сахаліне, сказаў сабе ў думках: «Слава табе, Госпадзі. У студэнта Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Уладзіміра Караткевіча, які па ўласнай ініцыятыве паехаў у Маскву на пахаванне Сталіна, таксама «не было скрухі». Драматург Андрэй Макаёнак, які ўжо напачатку творчага шляху сутыкнуўся 3 жорсткай сталінскай цэнзурай, «піў з радасці». З радасцю і надзеяй сустрэла вестку аб смерці Сталіна шматмільённае насельніцтва ГУЛАГа. Сергей Грахоўскі, які адбываў другі па ліку тэрмін зняволення на пасяленні ў Новасібірскай вобласці, наступным чынам распавядаў пра наладжаныя пасяленцамі хаўтуры: «Божа мой, якое гэта было свята! Самае вясёлае і радаснае за доўгія-доўгія беспрасветныя гады. Дзесьці дасталі гарэлкі, пілі за магчымае вызваленне, спявалі і плакалі, але не ад гора ад шчасця».