За тры дні не атрымалася. Вайна перамалола бясконцыя калоны тэхнікі і прафесійных салдат. Давялося адпраўляць на фронт крымінальнікаў і мабілізаваных, прасіць дапамогі ў Ірана і Паўночнай Карэі. Але прайшло тры гады, а Кіеў стаіць не зламаны.
Расія страціла не толькі зброю, людзей і частку Курскай вобласці, але і аўтарытэт у свеце. Демакратычнай яе даўно ніхто не лічыў, а вось непераможнай – так, лічылі. У расейцаў атрымалася замяніць уласную гісторыю на збор легенд і міфаў, але здаецца, для перамогі міфаў недастаткова.
А Украіна… Немагчыма ацаніць яе страты, матэрыяльныя і нематэрыяльныя. Зруйнаваныя ўшчэнт гарады, забітыя і знявечаныя людзі, страчаныя гістарычныя каштоўнасці, эканоміка, экалогія. Але. Украіна існавала да Расіі, і будзе існаваць пасля яе, а моцны і гераічны ўкраінскі народ яшчэ зойме сваё законнае месца ў еўрапейскай сям’і.
І няхай зараз руды балабол, якога сабе на галаву абралі амерыканцы, кожны дзень ладзіць стэндап на тэлебачанні. Нішто не зломіць Украіну. І нішто ўжо не выратуе Расію – хіба адтэрмінуе яе канец.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!