Ласкавыя і мілагучныя, пяшчотныя і лагодныя, часам ціхія, часам звонкія, добрыя і злыя, жорсткія і калючыя, пазітыўныя альбо сумныя, часам вострыя, як джала, суровыя і прамалінейныя, а часам натхняльныя і ўзнёслыя — яны розныя, як само жыццё. Дык вось жадаем, каб у самых розных жыццёвых сітуацыях вы карысталіся словамі роднай мовы. Каб мова была не дэкарацыяй, а сродкам камунікацыі.
Няхай кожны дзень будзе Днём роднай мовы!
Паштоўкі намалявала Альжбэта Цяльпук. Захоўвайце сабе і дзяліцеся з блізкімі!