Сталі вядомыя падрабязнасці пра вызваленага ў Беларусі грамадзяніна ЗША — пасля беларускага СІЗА «ён страціў 20 кг вагі, зрок, ёсць падазрэнне на сухоты»
Як паведаміў тэлеканал «Дождж» мужчыну клічуць Мікалай Шугаеў. У Беларусі ён правёў за кратамі пяць месяцаў.
У чэрвені 2024 года яго затрымалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — і ў суме прызначылі 60 сутак арышту. Умовы ў ізалятары Наваполацку Мікалай назваў «катавальнымі». Пасля арыштаў Мікалая перавялі ў СІЗА Мінска па крымінальнай справе за абразу Лукашэнкі ў каментарах у Instagram.
На допытах мужчыну пыталіся аб тым, ці працаваў ён калі-небудзь на разведку, ці займаўся вярбоўкай.
12 лютага Мікалаю надзелі мяшок на галаву, вывезлі на мяжу з Літвой. Там яго сустрэлі супрацоўнікі амерыканскай амбасады.
Цяпер мужчына знаходзіцца на рэабілітацыі ў медыцынскай клініцы, размешчанай на ваеннай базе ў Тэхасе (ЗША). За пяць месяцаў зняволення «ён страціў 20 кг вагі, страціў зрок, ёсць падазрэнне на сухоты», піша «Люстэрка».