Вось як змянілася палітзняволеная Алена Маўшук за 4,5 гады за кратамі
Алена была затрыманая ўначы 10 жніўня 2020 году ў Пінску ў межах крымінальнай справы аб «масавых беспарадках». Са слоў міліцыянтаў, жанчына нібыта з палкай замахваліся на супрацоўнікаў міліцыі. Пазней яе асудзілі да 6 гадоў калоніі.
Яе мужа — Сяргея Маўшука — асудзілі на 6,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
Сёння стала вядома пра вызваленне Алены — яна ўжо знаходзіцца ў Вільні. Фотаздымак жанчыны пасля вызвалення публікуе Франак Вячорка.