Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі
Па інфармацыі @nashaniva, на мінулым тыдні ў Беларусі затрымалі дваіх актывістаў — хлопца і дзяўчыну. Яны працяглы час знаходзіліся ў вышуку, аднак з краіны не выязджалі. Апошнім часам пара хавалася пад Мінскам.