Хлусяць не толькі пра палітычных, пра ўсіх хлусяць, вядома ж. Напісана “дырэктара прадпрыемства арыштавалі за карупцыю” – чытаем “дырэктар прадпрыемства перайшоў камусьці дарогу”. Напісана “падлеткаў асудзілі за распаўсюд наркотыкаў” – чытаем “мянты падкінулі падлеткам наркотыкі”. “З грамадзянінам хацелі правесці прафілактычную гутарку супрацоўнікі губазік” – “на чалавека накінуліся асобы ў цывільным”. “У абвінавачанага знайшлі падчас ператрусу розныя віды зброі” – “якую пазычылі на БТ са сховішча рэквізіту”. “І экстрэмісцкую літаратуру” – “плакат Ціханоўскай”. “Яму патрабуецца прымусовае псіхіатрычнае лячэнне” – “пасля таго, што зрабілі з ім губазікі”.
Аляксандр Кандрычын нібыта адбіваўся з нажом ад “супрацоўнікаў міліцыі”. Можа адбіваўся, а можа, проста паслаў іх па маршруце знакамітага крэйсера. Але галоўная хлусня ў тым, што супрацоўнікаў міліцыі там не было. Былі бандыты. І справа не ў цывільнай вопратцы. Проста няма ўжо ніякай міліцыі. А істоты, што яе замяшчаюць, умеюць толькі прыбіраць няправільных дырэктароў, падкідваць наркотыкі дзецям і катаваць людзей да стану вар’яцтва.
І кожны раз, калі мы чуем, што нехта “даў адпор міліцыі”, трэба памятаць: чалавек насамрэч даў адпор бандытам. Ён герой, і заслугоўвае павагі і падтрымкі.
Свабоду Аляксандру Кандрычыну!
Жыве Беларусь!