​​А што ж гэта робіцца? Людзі ўсур’ёз абмяркоўваюць “выбары”. Хадзіць, не хадзіць, псаваць бюлетэнь,…

​​А што ж гэта робіцца? Людзі ўсур’ёз абмяркоўваюць “выбары”. Хадзіць, не хадзіць, псаваць бюлетэнь, галасаваць супраць усіх. Аматары вывучаць грамадскае меркаванне распавядаюць нам, што толькі 27% беларусаў вераць у сумленнасць выбараў! (Спадарству варта падлічыць, колькі беларусаў вераць у эльфаў, аднарогаў і перамогу гайдукевіча, – нам так не хапае сур’ёзных апытанак). Прадстаўнікі дэмакратычных сіл разважаюць, ці не страціць Ціханоўская легітымнасць, ці не здабудзе легітымнасць лука?

А мы вось што думаем. Вынікі “выбараў” 2020 года не прызнаў амаль ніхто. Нават тыя, хто прызнаў фармальна, разумелі, што выбары скрадзеныя. Ужо чатыры з паловай гады лукашэнка – не прэзідэнт. І ўсё, што ён там плануе і здзяйсняе, не мае аніякай юрыдычнай сілы.

Выбары арганізуе законная ўлада. Узурпатар можа праводзіць што заўгодна для паляпшэння пацучынага настрою. Напрыклад, “дажынкі”. І беларусы ў Беларусі могуць туды нават пайсці. Дарэчы, мянтоў на “дажынках” менш, чым на “выбарах”, гэта даволі бяспечна для грамадзяніна – наведаць “дажынкі” (а бяспека наведвання “выбараў” выклікае сумневы). Але, сябры. Як “дажынкі”, так і “выбары” не могуць паўплываць на легітымнасць Ціханоўскай, лукі ці яшчэ каго-небудзь. Бо гэта не электаральнае мерапрыемства, а забаўляльнае. І забаўляе яно… ну так, не вельмі добра. І не нас. Таму – няхай пацукі забаўляюцца самі сабе. А беларусы знойдуць, чым заняцца ў нядзелю.

Жыве Беларусь!