Марыя Зайцава была цяжка паранена ў жніўні 2020 г, з’ехала ў Чэхію лекавацца, потым далучылася да абаронцаў Украіны. Маладая, адукаваная, упартая і смелая. Яна марыла аднойчы вярнуцца ў вольную Беларусь. Але яе больш няма. Старыя вар’яты з сінімі пальцамі жывуць і смокчуць кроў, а маладыя і таленавітыя гінуць.
Кажуць, чалавеку не хопіць слёз на ўсіх ахвяр гэтай вайны. Гінуць маладыя салдаты, добраахвотнікі. Дзеці паміраюць у сваіх ложках. Дзе знайсці слёзы і словы для кожнага?
Кажуць, вечнай памяці не існуе, бо “вечнасць” – гэта нешта абстрактнае і несапраўднае.
Кажуць, адзін чалавек нічога не зменіць, якім бы моцным і матываваным ён не быў. Нават, калі аддасць усё. Таму што ў параўнанні з сусветам чалавек застаецца маленькім і слабым.
Але ў гэтыя дні беларусы знайшлі і слёзы, і словы. Для Марыі. І мы будзем яе памятаць – пакуль жыве народ, жыве памяць пра яго герояў. І гераінь.
А змены… Яны так і надыходзяць – дзякуючы героям. І гераіням.
Вечная памяць, Марыя.
Жыве Беларусь!
Жыве вечна.