Рыгор Барадулін – ЯсліКаб зоркі чыстых мрояў не пагаслі,Прагнаўшы сон журлівых аблачын,Дае Ўсявышні …

Рыгор Барадулін – Яслі

Каб зоркі чыстых мрояў не пагаслі,
Прагнаўшы сон журлівых аблачын,
Дае Ўсявышні нам
Душу, як яслі,
Каб нараджаўся ў іх
Нябесны сын.

Лёс
Цень памкненняў
Пасылае з долаў
У высі,
Каб сябе ён перарос.

Распазнавацьме галасы анёлаў
Душа, ў якой
Народзіцца Хрыстос…

Са святам, праваслаўныя беларусы.
Жыве Беларусь!

(Дзякуй нашым сябрам за фоткі)