4 студзеня 1952 года нарадзіўся Юры Захаранка – міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1994-19…

4 студзеня 1952 года нарадзіўся Юры Захаранка – міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1994-1995), які пасля выбараў 1994 года стаў адным з апанентаў Лукашэнкі, хаця пачаткова быў у яго камандзе. Паводле слоў палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да неасавецкага аўтакрата.