​​Шкада чалавека, вельмі шкада. Бо, здаецца, усе кінулі: і полк, і Украіна, за якую ён праліваў кроў…

​​Шкада чалавека, вельмі шкада. Бо, здаецца, усе кінулі: і полк, і Украіна, за якую ён праліваў кроў, і Літва. Хутчэй за ўсё, былі і іншыя вялікія і малыя здрады, пра якія нам невядома. І цалкам зразумела, чаму Васіль не стаў падаваць апеляцый і адстойваць свае правы.

Ці ёсць шанец выратаваць Васіля? Ёсць, Рыка Крыгер жывы і ў бяспецы. Ці ёсць шанец, што Украіна і Літва пераглядзяць працэдуры легалізацыі для беларусаў? Усё можа быць. Мы таксама спадзяемся, што фонды дапамогі нарэшце зразумеюць: беларус, які да іх звяртаецца, можа знаходзіцца ў сур’ёзнай небяспецы нават за мяжой.

Але галоўнае, што мы павінны ўзгадаць зараз. Мы шмат гадоў жылі ў несправядлівасці, без магчымасці нешта выправіць ці на нешта паўплываць. Чалавек, што выехаў з Беларусі, спадзяецца: “ну ўсё, зараз ніякай несправядлівасці не будзе”, а як усё ж сутыкаецца з ёю, то адразу губляе надзею. Але суды і адвакаты існуюць для таго, каб несправядлівасць выпраўляць. Незалежная прэса існуе, каб забяспечыць агалоску. Грамадскія актывісты існуюць, каб уплываць на чыноўнікаў. Так, несправядлівасць ёсць усюды. Але ў свабодных краінах ёсць і механізмы барацьбы з ёю.

Таму, дарагія беларусы, дзе б вы ні былі – змагайцеся за сябе, не здавайцеся. Мы выйшлі ў 2020 г не за мір ва Украіне, не за нацыянальныя інтарэсы Літвы, не за эканамічны рост Польшчы. Ніхто не думаў пра павагу ад “братэрскіх” і іншых народаў (дарэчы, братэрскіх народаў не існуе). Мы выйшлі за Беларусь. І мы патрэбныя сваёй краіне – і каб вызваліць яе, і каб адбудаваць нанова, і каб шчасліва жыць у ёй.

Свабоду Васілю Верамейчыку!
Жыве Беларусь!