​​У дзень маці пачаўся чарговы “суд” над Палінай Шарэнда-Панасюк. Пакуль лука здзяйсняў “акты гумані…

​​У дзень маці пачаўся чарговы “суд” над Палінай Шарэнда-Панасюк.

Пакуль лука здзяйсняў “акты гуманізму”, а прапаганда хвалілася вызваленнем вязняў з дзецьмі, Паліну этапавалі на экспертызу ў “навінкі”. Амаль чатыры гады яна за кратамі, і амаль чатыры гады яе катуюць. Каб зноў пабачыць дзяцей, яна пайшла супраць уласных прынцыпаў, дала інтэрв’ю “тэлебачанню”. Але пацукі хлусяць заўсёды, і Паліну не вызвалілі, а распачалі супраць яе новую крымінальную справу.

Тое “інтэрв’ю” было вельмі патрэбна слабым нікчэмным мужчынам – а дакладна, аднаму пэўнаму мужчыну. Недастаткова пазбавіць жанчыну волі, сям’і, здароўя – трэба, каб яна адчула сябе пераможанай. Кажы, што нам трэба, рабі, што нам трэба, адчуй нашу ўладу над тваім целам і лёсам! Іх мэта і радасць – гэта мэта і радасць гвалтаўнікоў. А галоўны гвалтаўнік сядзіць у палацы, пазбавіўся ад жонкі, забраў дзіця ў палюбоўніцы, купляе дзяўчын з брсм. Кажа, што не ваюе з жанчынамі. Хоча, аднак, перамагаць іх. А жанчынай з дзецьмі можна маніпуліраваць. Жанчыну можна шантажаваць дзецьмі. Жанчыну з дзецьмі лягчэй перамагчы – так яму падаецца.

Але дзеці для жанчыны – гэта не ўразлівасць і не слабасць. Гэта нагода жыць і змагацца. Маці адчувае адказнасць не толькі перад сабой – а таму ніколі не здасца.

У дзень маці мы жадаем сіл Паліне і яе сям’і. Што да лукі і яго пацукоў – іх жонкі яшчэ будуць сведчыць у сапраўдных судах, супраць ужо былых мужоў. А ўжо былыя зняволеныя не будуць адчуваць сябе ахвярамі – проста людзьмі, якія прайшлі праз вялікія выпрабаванні. І перамаглі.

Свабоду Паліне Шарэнда-Панасюк!
Свабоду маці!
Жыве Беларусь!