Здавалася, Ізраіль застаўся сам-насам на парозе вялікай вайны.
Але вось новыя кадры: рэйсы ў Тэль-Авіў з розных канцоў света перапоўнены. Яўрэі-рэзервісты вяртаюцца дадому. Добраахвотна. Бо маленькая дзяржава, што стагоддзямі была марай працавітага, разумнага і мужнага народа, вартая таго, каб змагацца за яе.
Гісторыя заўсёды была жорсткай да яўрэяў, але кожны раз у самыя чорныя часы яны ядналіся, і салідарнасць дапамагала ім выжыць і выдужаць. Прыйшоў час яднацца зноў. Уся краіна разам смуткавала па загінулым і разам радавалася вызваленню кожнага закладніка. Людзі дапамагалі арміі, як маглі.
І раптам зрабілася зразумела, што яны не адні. Побач з прахамасаўскімі дэманстрацыямі еўрапейцы, амерыканцы, арабы сталі выходзіць ў падтрымку Ізраіля. Краіны, што на словах выражалі заклапочанасць, на справе дапамаглі зброяй.
І вось разбураны тунэлі хамаса, і хізбала страціла сваіх лідараў, і моц Ірана – не такая ўжо моц. А Ізраіль працягвае сваю справу, знішчае тэрарыстаў. Спакойна. Прафесійна. Упарта. Да перамогі.
І кожны разумны і сумленны чалавек жадае Ізраілю поспехаў. Асабліва тыя, хто таксама марыць аб дзяржаве для народа.
Ам Ісраэль Хай!
Жыве Беларусь!