Да 25 гадоў калоніі: па “справе Мачулішчаў” агучылі прысуд 12 фігурантамУ Мінскім гарадскім судзе з …

Да 25 гадоў калоніі: па “справе Мачулішчаў” агучылі прысуд 12 фігурантам

У Мінскім гарадскім судзе з 19 жніўня ў закрытым рэжыме праходзіў працэс па гучнай справе дыверсіі ў Мачулішчах. Дванаццаці чалавекам — большасці завочна — ставілася ў віну адразу 11 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку “акт тэрарызму” (ч. 3 арт. 289 КК) і “здрада дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 КК). Іх абвінавацілі ў здзяйсненні дыверсіі ў Мачулішчах у лютым 2023 года, падчас якой быў пашкоджаны расійскі самалёт А-50. Трэцяга кастрычніка Валянціна Зянькевіч вынесла прысуд па справе — ад двух гадоў трох месяцаў да 25 гадоў калоніі. Грамадзяніна Украіны Мікалая Швеца, які быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай, завочна асудзілі да 25 гадоў калоніі.

Нагадаем, галоўны фігурант справы і, як сцвярджалі афіцыйныя органы і прапагандысты, выканаўца дыверсіі — Мікалай Швец, быў вызвалены ў чэрвені па абмене з Украінай.

Чытаць цалкам https://spring96.org/be/news/116401