Віншуем з днём народзінаў Алеся Бяляцкага. На чорна-белых фатаграфіях малады Алесь заўсёды ў першых …

Віншуем з днём народзінаў Алеся Бяляцкага. На чорна-белых фатаграфіях малады Алесь заўсёды ў першых шэрагах на мітынгах і маршах. Ёсць, напрыклад, фотка, дзе ён разам з Алесем Астраўцовым вешае бел-чырвона-белы сцяг на балконе Літаратурнага музея Багдановіча ў 1991 годзе, вядомая, вы дакладна бачылі яе.

З таго дня прайшло шмат гадоў. Алесь Бяляцкі стаў праваабаронцам, палітвязнем, зноў палітвязнем, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру. Ён за кратамі, як і тысячы беларусаў, але паплечнікі працягваюць яго працу. А на музеі вісіць чырвона-зялёная ануча.

Сёння сказана было шмат добрых слоў і пажаданняў. А мы жадаем, каб хутчэй надыйшоў дзень, калі Алесь Бяляцкі, ужо не малады, але ўсё такі ж адданы сваёй краіне і народу, зноў узняў наш сцяг на тым самым балконе. Бо сцяга там не хапае.

Свабоду Алесю Бяляцкаму!
Жыве Беларусь!