Чыжоўка падтрымлівае Вольгу Гарбунову, затрыманую за арганізацыю жаночых маршаў з 9 лістапада

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Чыжоўка падтрымлівае Вольгу Гарбунову.
Вольга — былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту.
Яна за кратамі з 9 лістапада, нібыта за арганізацыю жаночых маршаў.
Падтрымаць Вольгу лістамі можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага.