Сябры! Мабыць, час выказаць тое, што вы і так ведалі.Мы, актывісты ды актывісткі Чыжоўкі, падтрымлів…

Сябры! Мабыць, час выказаць тое, што вы і так ведалі.

Мы, актывісты ды актывісткі Чыжоўкі, падтрымліваем заяву Святланы Ціханоўскай ад 24.02.2022 г.

Святлана Ціханоўская – Прэзідэнтка Рэспублікі Беларусь, абраная народам. Яна мае права і будзе адстойваць інтарэсы беларусаў. Мы прызнаем Святлану нашай лідаркай і зробім усё магчымае, каб дапамагчы ёй у працы на карысць нашай Дзяржавы.

Пасля скрадзеных выбараў, гвалту на вуліцах і ў турмах, разбурэння судовай сістэмы і бясконцых рэпрэсій, нам здавалася, што самае страшнае з намі ўжо адбылося. Але ў выніку дзяржаўнай здрады, здзейсненай лукашэнкам, Беларусь зараз знаходзіцца пад акупацыяй і выкарыстоўваецца ворагам як плацдарм для нападу на Украіну.

Беларусы не хацелі вайны. Беларусы не хацелі быць часткай крывавай імперыі пуціна. Украінцы заўсёды былі для нас добрымі суседзямі, і мы жадаем ім хутчэйшай перамогі і вяртання пад кантроль Украіны часова акупаваных тэрыторый.

Працяг