А памятаеце, як усе смяяліся з бомбы ў чыжоўскай сметніцы напярэдадні леташняга Дня Волі? Дык вось, …

А памятаеце, як усе смяяліся з бомбы ў чыжоўскай сметніцы напярэдадні леташняга Дня Волі? Дык вось, за фэйкавы тэракт Вячаслаў Малейчук атрымаў рэальны тэрмін – 22 гады калоніі. Успамінаецца 2011 год, калі дзяржава-тэрарыст спачатку зладзіла тэракт, а потым расстраляла двух невінаватых хлопцаў.

Што тут можна сказаць? Той, хто прыдумаў бомбу ў сметніцы і падставіў Вячаслава Малейчука, адкажа. І той, хто падклаў бомбу ў метро, адкажа. І тыя, хто забіў Кавалёва і Канавалава, адкажуць таксама.

І ўсіх, хто судзіць нявінных, чакае сапраўдны, справядлівы суд. Народ ўсё памятае.