Набліжаецца дзень абароны дзяцей. Тыдзень таму беларусаў шакавала чарговая навіна ад нашых “судоў”: …

Набліжаецца дзень абароны дзяцей. Тыдзень таму беларусаў шакавала чарговая навіна ад нашых “судоў”: забойца пяцімесячнага хлопчыка асуджаны ўсяго на тры гады зняволення.

Колькі бацькоў хацелі б расціць дзяцей у краіне, дзе жыццё дзіцяці не каштуе нічога? А колькі бацькоў зараз за кратамі, бо хацелі змяніць краіну дзеля сваіх дзяцей?

Роўна два гады таму, менавіта за жаданне ператварыць Беларусь у краіну для жыцця, быў арыштаваны Сяргей Ціханоўскі. Два гады дзеці Сяргея не бачылі бацьку.

Мы дзякуем за мужнасць Сяргею і ўсім, каго злачынная ўлада разлучыла з дзецьмі. “Абодва мы зробім усё, каб нашыя дзеці раслі ў свабодзе і любві”, – сказала сёння Святлана Ціханоўская, узгадваючы Сяргея. І гэта мара і мэта не толькі Святланы і Сяргея, а ўсіх беларусаў.

Беларускія дзеці будуць расці ў свабоднай, шчаслівай краіне!
Жыве Беларусь!