Здавалася, беларускія “суды” ужо не здольныя нас шакаваць, але ж сёння было прабітае новае дно.Паліт…

Здавалася, беларускія “суды” ужо не здольныя нас шакаваць, але ж сёння было прабітае новае дно.

Палітзняволены Павел Кучынскі за каментары атрымаў 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У Паўла чацвёртая стадыя анкалагічнага захворвання. Пачвары ў пагонах і пачвары ў мантыях не проста хочуць адняць свабоду. Яны хочуць адняць жыццё.

Мы жадаем Паўлу сіл, каб прайсці гэтае выпрабаванне.

А “суддзе” Канстанціну Калядаву і ўсім датычным да гэтага дзікунства пажадаем хуткага справядлівага суда. Смяротнага пакарання ў свабоднай Беларусі не будзе, а вось на пажыццёвае зняволенне пачвары сабе зарабілі.

Свабоду Паўлу Кучынскаму!