За касмічнымі тэрмінамі, што кожны дзень раздаюць “суды”, мы часам забываем пра касмічныя выплаты, якія таксама прысуджаюць людзям.
Мінсктранс патрабуе тысячы за выхад на дарогу падчас маршаў. У траўматолагаў, чыя віна нават не даказана, дзяржава адкрыта патрабуе “выкуп”. Да і штраф ў 200 базавых за адміністратыўку – непад’ёмная сума для шматдзетнай маці ці пенсіянера.
Кампенсацыі “сілавікам” за маральныя пакуты – гэта ўвогуле асобная тэма. Абразіць іх можа нават эмадзі ў тэлеграме.
Соф’я Сапега, мабыць, – рэкардсменка па прычыненню маральных пакут міліцыянтам. Па меркаванню “суда”, пацярпелі ажно 223 слабавіка (як каханне Соф’і да Рамана Пратасевіча, за якое дзяўчыну і асудзілі, нанесла маральную шкоду міліцыянтам, мы не ведаем, але што маем то маем). 167 500 рублёў – столькі Соф’я павінна выплаціць пакутнікам у пагонах.
Наконт гэтага хочацца сказаць: не спяшайцеся траціць вашыя кампенсацыі, таварышы міліцыянты. Хутка давядзецца вяртаць
Свабоду Соф’і Сапезе!
Злачынцы заплацяць!
Жыве Беларусь!