Нават апынуўшыся за мяжой, беларусы не спыняюць барацьбу. Звароты да кіраўніцтваў сваіх краін, падтр…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Нават апынуўшыся за мяжой, беларусы не спыняюць барацьбу. Звароты да кіраўніцтваў сваіх краін, падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў, прыгожыя пікеты – кожны дзень мы бачым ваш унёсак, сябры!

Дзякуючы вам, наш сцяг узнімаецца на горных вяршынях, хоць у Беларусі і няма гор; наша мова гучыць у самых далёкіх вугалках свету, а людзі там ведаюць пра Беларусь. Вашыя грошы ў фондах выратавалі тысячы людзей, і яшчэ выратуюць. Фота з вашых акцый кожны дзень сагравае сэрцы тым, хто ў Беларусі не можа выйсці адкрыта.

Вы не маеце магчымасці зараз вярнуцца, але мы ведаем: ў душы вы заўсёды са сваёй Радзімай і сваім народам. Дзякуй, беларусы замежжа!

Разам пераможам!
Жыве Беларусь!