Тых, каго і сёння, і ўчора пыталіся: “Як ты?” – заўтра таксама спытайцеся.
Таму, хто страціў працу, прапануйце сотку з заначкі і скажыце: “Вернеш, як устанеш на ногі”.
Сем’ям, дзе ёсць зняволеныя, купіце 5 пачакаў чорнага чаю “Прынцэса Нуры”. Я ведаю, бо такі чай перапакоўвала ў вязніцу некалькі гадоў. І каву купіце.
Не забудзьцеся напісаць зняволенаму ліст, а калі не дойдзе, то напішыце яшчэ раз.
Не забудзьцеся напісаць ў вайбер бабулі і патэлефанаваць матулі, а лепш прыязджайце да іх часцей – нашым родным зараз, як ніколі, вельмі патрэбная нашая падтрымка.
Актывісту напішыце “Дзякуй за вашу працу”.
Таго, хто ў эміграцыі не па сваёй волі – спытайце ці не патрэбна штосці перадаць, калі паедзеце ў ягоны горад.
Таму, хто ў курылцы ля офісу пасля чытання навінаў, стаіць са сьлязьмі ўваччу, шапніце “Жыве Вечна”!
На зварот да вас па-беларуску, адкажыце таксама па-беларуску. І самі не забывайцеся размаўляць.
Не дайце сябе пераканаць, што вы адзін, бо нас шмат, і мы ўсё так жа ёсць