Кацярыну Андрэеву не здолелі зламаць за два гады, і зараз дадалі яшчэ восем. Новае абвінавачванне – …

Кацярыну Андрэеву не здолелі зламаць за два гады, і зараз дадалі яшчэ восем.

Новае абвінавачванне – здрада дзяржаве. Але што гэта за дзяржава, што кідае журналістку за краты на 10 гадоў за яе працу? Ці “дзяржава” не здрадзіла сама народу? Скраўшы выбары, ператварыўшы прававую сістэму ў цырк пад дэвізам “иногда не до законов”?

Гэта не “дзяржава”, гэта злачынная арганізацыя, захапіўшая ўладу, і кожнага нязгоднага яна імкнецца знішчыць.

Але сапраўдныя журналісты і журналісткі працуюць і ў час вайны, і пад акупацыяй, і ва ўмовах рэпрэсій. Яны рызыкуюць жыццём і свабодай, як рызыкавалі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова на Плошчы Перамен. Бо быць журналістам для іх – гэта прыняць на сябе абавязак і адказнасць перад грамадствам. І як бы пачвары не імкнуліся задавіць незалежную прэсу, гэта немагчыма, бо наша незалежная прэса трымаецца на такіх людзях, як Кацярына.

Свабоду Кацярыне Андрэевай!
Свабоду журналістам!
Жыве Беларусь!