У жніўні 2020 г доктарка Таццяна Талочка выратавала падлетка Цімура Міцкевіча. Яна падпісала паперы, што хлопца, які трапіў у кому пасля збіцця амапам, нельга дапытваць. Тады Цімур быў палонным, а Таццяна – свабоднай, і зрабіла тое, што магла і павінна была зрабіць: не дазволіла далей катаваць ледзь жывога хлопца.
Сёння Таццяна ў палоне, але ж Цімур – свабодны. Ён збег з лякарні і з краіны, ачуняў, вырас і зараз змагаецца ва Украіне супраць арміі пуціна. Параза пуціна – гэта шлях да вольнай Беларусі. І магчыма, менавіта Цімур аднойчы вызваліць Таццяну.
Бо кожнае наша дзеянне мае сэнс. І нашая салідарнасць мае сэнс. Мы самі ствараем будучыню Беларусі, і кожны гераічны ўчынак, кожная праява годнасці – гэта крок на шляху да нашай агульнай перамогі.
Свабоду Таццяне Талочка!
Жыве Беларусь!