150 дзён гераічнага супраціву народа Украіны.
Гэтыя дні развеялі міф пра моц расейскай арміі. Дзякуючы ЗСУ і тэрабароне, акупанты былі вымушаныя кінуць спробы захапіць Кіеў і сысці з поўначы Украіны. Вораг засяродзіўся на поўдні, але і там мужныя ўкраінскія ваяры спынілі наступ расейцаў. Зараз, з дапамогай звышдакладнай і дальнабойнай зброі з Захаду, Украіна знішчае склады боепрыпасаў ворага і рыхтуе контрнаступ.
Адначасова краіны Захаду ўвялі беспрэцэдэнтныя санкцыі супраць пуцінскай Расіі і яе саюзніка, рэжыма лукашэнкі.
150 дзён, і мы ўжо бачым першыя рэзультаты санкцый: эканомікі Расіі і Беларусі трашчаць па швах, а заўсёды нахабны і самаўпэўнены пуцін выступае ў якасці прасіцеля ў Арабскіх краінах. А самае цікавае яшчэ наперадзе .
Апасля 2020 г беларусы зразумелі, што лукашэнка здолеў утрымацца толькі дзякуючы падтрымцы Расіі. Зараз рэжым пуціна слабее, і падтрымка хутка скончыцца.
І галоўная задача беларусаў сёння – усімі сіламі набліжаць паразу Расіі і перамогу Украіны, не толькі таму, што мы усім сэрцам спачуваем народу Украіны. Згіне пуцін – згіне і фашызм у Беларусі. Добраахвотнікі, партызаны, збор звестак пра армію акупантаў, валанцёры, данаты і падтрымка адзін аднаго – гэта наш шлях. Ворагі намагаюцца звесці нас з гэтага шляху, але марна, бо мы ведаем, што ён правільны.
Слава Україні!
Жыве Беларусь!
Героям слава!