Два гады наш народ супрацьстаіць пачварам пры ўладзе. Усё пачыналася з вялікіх маршаў і ланцугоў салідарнасці. Зараз надышоў час парцізанскага супраціву.
Амаль два гады Святлана Ціханоўская змагаецца за міжнародную падтрымку і рэпутацыю беларусаў. І ўвесь гэты час злачынная ўлада імкнецца запалохаць, раз’яднаць, выціснуць з краіны самых актыўных. І сродкаў у іх багата: “сілавікі”, “суды”, прапаганда і проста прагныя да ўлады ды грошаў дурні, якіх лёгка знайсці і скарыстацца імі. Два гады рэжым імкнецца ачарніць і пазбавіць падтрымкі Святлану Ціханоўскую. У ход ідуць агенты, лабісты на Захадзе і ва Ўкраіне, і зноў прагныя да ўлады і грошаў дурні.
Але беларусы даказалі: нас не зламаць, і пакуль наша краіна не свабодная, пакуль пачвары пры ўладзе, пакуль за кратамі нашыя сябры, блізкія, каханыя, – мы і Спадарыня Прэзідэнт будзем разам стаяць да перамогі.
А тым, хто жадае навязаць беларусам новага “моцнага лідара”, хочацца сказаць: вяртайцеся дадому, у Беларусь. Тут вам і “моцны лідар”, і “крэпкія арэшкі”, усё, як вам падабаецца. Навошта нешта мяняць?
А беларусам не патрэбны яшчэ адзін дыктатар і яшчэ адна дыктатура.
Жыве Беларусь!
Разам пераможам!