Нешта новае адбываецца з нашымі “судамі”. Дзяржаўны тэлеканал заблюрыў твар суддзі Юльяны Шчэрбы, што прысудзіла Дзмітрыю Нешце 12 гадоў калоніі.
Тое, што твары блюраць “сілавікам”, ужо не здзіўляе. Але суддзі! Неяк запозна яны вырашылі хавацца.
Таму нагадаем. Непаважаныя спадары і спадарыні суддзі (і пракуроры, і пракуроркі)! Усе вашыя імёны – у крымінальных справах, што вы вялі, і ў прысудах, што вы выносілі. Схавацца не атрымаецца.
І не трэба спадзявацца, што мы зменім законы, якія вы, напэўна, дапамагалі прымаць, на больш мягкія. То бок, мы іх, канешне, зменім, але толькі апасля таго, як асудзім вас
Свабоду Дзмітрыю Нешце!
Свабоду палітвязням!
Злачынцы будуць пакараныя!
Жыве Беларусь!