Сёння дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага, ужо трэці яго дзень народзінаў за кратамі.Цяжка зараз ра…

Сёння дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага, ужо трэці яго дзень народзінаў за кратамі.

Цяжка зараз разважаць “той чалавек абудзіў народ, без гэтага чалавека нічога б не атрымалася”, але без Сяргея ўсё дакладна было б па-іншаму.

Дзякуй, Сяргей, і з Днём Народзінаў! Аднойчы Беларусь стане вольнай краінай, за якую не трэба змагацца і пакутаваць. У вольнай Беларусі ты будзеш жыць шчасліва са Святланай і дзецьмі, і разам з імі і ўсімі беларусамі ты пабудуеш, нарэшце, краіну для жыцця, аб якой ты марыш. І ўсе мы марым.

Свабоду Сяргею Ціханоўскаму!
Жыве Беларусь!