​​Беларускае (калі яго можна так назваць) КДБ вельмі любіць усялякія змовы, тэракты і замахі. Узгада…

​​Беларускае (калі яго можна так назваць) КДБ вельмі любіць усялякія змовы, тэракты і замахі. Узгадайце чыжоўскую сметніцу, спробу нападу на Азаронка ці нос коціка Гайдукевіча. Самі плануюць, самі “расследуюць”. Калі б яшчэ самі сябе саджалі…

Бо ўсё гэта было б смешна, але за краты адпраўляюць за тыя “злачынствы” звычайных людзей.

І вось зноў, справа аб дзяржаўным перавароце. Адкрытыя судовыя паседжанні, змова па відэасувязі, сілавы пераварот без грошаў, з падтрымкай фальшывага генерала, і, канешне, замах на лукашэнку. Здаецца, сцэнар для гэтага тэатра (ці цырка) абсурду ён сам і пісаў.

Навошта? А навошта вагнэраўцы ў лесе, джыпы, што вось-вось прарвуцца праз мяжу, навошта “на Беларусь готовилось нападение?” Шчыра кажучы, мы не ведаем. Можа, камусьці трэба кожны дзень павышаць градус хлусні, каб адчуваць кантроль над краінай? І хлусяць яны самі для сябе, бо больш ніхто не слухае.

І мы спадзяемся, што пасля ўсіх гэтых “змоў”, “замахаў” і “тэрактаў”, людзі будуць і лепш распазнаваць хлусню, і стануць неталерантнымі да яе. Бо менавіта з хлусні пачаўся прыход да ўлады вусатай пачвары, з дапамогай хлусні ён кіраваў і кіруе. Хлусня дзеля хлусні разбурае лёсы, адпраўляе за краты, забівае. І калі Беларусь пазбавіцца ад пацукоў, сапраўднымі кандыдатамі ад народа стануць тыя, хто кажа праўду. Іншых народ не падтрымае.

А “змовы” і “тэракты” мы аднойчы расследуем і знойдзем усіх, хто падставіў людзей, дзе б яны ні хаваліся.

Свабоду “змоўшчыкам”!
Свабоду ўсім закладнікам рэжыму!
Жыве Беларусь!