Не, сябры, яны не звар’яцелі. Яны акупанты, і робяць як раз тое, што звычайна робяць акупанты: імкнуцца знішчыць самаідэнтыфікацыю народа. Былі ўжо і дыскрымінацыя мовы ў дзяржаўных установах, і неафіцыйная забарона беларускамоўных кніг і пісьменнікаў. Былі арышты за чытанне па-беларуску. Так чаму мы зараз здзіўляемся? Выпадак Ігара – лагічны працяг. Памятаеце шыльду “я сегодня говорилъ по латышски”? Расія і метады яе акупацыйных уладаў не змяніліся за 150 гадоў.
Не трэба эмоцый. Мы павінны супрацьстаяць ворагу. Таму мы заклікаем нашую Прэзідэнтку, Аб’яднаны пераходны кабінет, палітыкаў, дыяспары, журналістаў і блогераў дамагацца прызнання факта акупацыі. Гэта дапаможа нарэшце зняць з народа Беларусі ганебны ярлык агрэсара і ачысціць рэпутацыю беларусаў. Дарэчы, гэта і шанец для стварэння за мяжой вызваленчай беларускай арміі.
А для ўсіх беларусаў рэцэпт даволі просты: вывучайце мову, чытайце на мове, размаўляйце на мове! Яна перажыла і Расейскую Імперыю, і СССР. Ў тым, што наша мова перажыве лукашэнкаўска-пуцінскую брыдоту, мы нават не сумняемся.
Бо, нягледзячы на рэпрэсіі, усё больш людзей пераходзяць на беларускую мову.
Свабоду Ігару Хмары!
Свабоду мове!
Жыве Беларусь!