​​А вось казалі “ААН ні на што не здольная, НАТА недастаткова рашучае”. Паглядзіце на АДКБ. Кыргызст…

​​А вось казалі “ААН ні на што не здольная, НАТА недастаткова рашучае”. Паглядзіце на АДКБ. Кыргызстан з Таджыкістанам на мяжы вайны, Арменія просіць дапамогі ў канфлікце з Азербайджанам, але яе нібыта ніхто не заўважае.

Акрамя беларускіх пацукоў, вядома ж. Яны глядзяць на спробы срадара Пашыняна атрымаць ваенную дапамогу ад АДКБ і адчуваюць, што мантра “Расія нам дапаможа” неяк не працуе і не супакойвае.

А вось галоўны пацук ужо і не спадзяецца. Ён добра ведае, што пазіцыя АДКБ залежыць ад настрою пуціна, а настрой у пуціна не вельмі ў апошні час (мабыць, таму, што новае кола агляду ў Маскве паламалася).

Вось пацук і шукае новых спонсараў. Нядаўна ён быў заўважаны на саміце ШАС, нават начапіў маску дзеля сустрэчы са спадаром Сі. Кажуць, жабраваў перад кожным ўдзельнікам, і перад тымі, хто сам грошаў не мае.

І што? А нічога. Толькі паліва для самалёта змарнавалі, ды шпіца павазілі па Самарканду.

Так што час пацукам зразумець: грошаў больш не будзе. Ні ад пуціна, ні ад каго. Свет змяніўся, ніхто пацукоў карміць не жадае.

А беларусам не патрэбныя ні АДКБ, ні ШАС, ні саюзная дзяржава. І грошы пуцінскія не патрэбныя. Нам патрэбна толькі адно: каб пачвары, што смокчуць кроў краіны, згінулі. Мо і крэдыты тады не спатрэбяцца

Ніякага ШАСа, толькі ШОС!
Жыве Беларусь!