А якое гэта беларуская амністыя мае дачыненне да Захаду? Вусатая пачварына нават і не хавае, што замест зняволеных у нас закладнікі. Ніколі ў гісторыі перамовы с тэрарыстамі яшчэ не называлі пошукам кампрамісаў.
Але ж што патрабуюць звычайна тэрарысты? Мільён даляраў ды верталёт? Але ж з пацучынымі апетытамі мільёна нават на тры дні не хопіць. А ляцець куды? У Расію? Там мабілізацыя, палкоўнікі ім патрэбныя. У Эміраты? Там, канешне, сябры, але ж не настолькі, каб хаваць у сябе злачынцу. Да Венесуэлы ўвогуле можна не даляцець.
Так што хопіць спадзявацца на “кампраміс” з Захадам. Захад падтрымлівае патрабаванні беларусаў, і нашыя патрабаванні не змяніліся. Усе, хто зараз за кратамі па палітычных артыкулах, павінны выйсці. Ды і справы астатніх трэба перагледзець (бо мы бачылі, якія прафесійныя ў нас “суддзі” і “пракуроры”). Тыя, хто здзекваўся з нас, хто катаваў і забіваў, павінны сесці. І, вядома ж, сапраўдныя выбары, без пацукоў у камісіях і пацукоў у бюлетэнях.
А галоўнага пацука прызямлім на Акрэсціна, і не забудземся выдаць матрас.
Ніякіх кампрамісаў з тэрарыстамі!
Свабоду закладнікам!
Жыве Беларусь!