Мабыць, пацук лічыць пазбаўленне званняў нейкім пакараннем ці прыніжэннем. Але ўсе гэтыя званні нічога не каштуюць, асабліва калі вакол не да законаў, а рэжым саўдзельнічае ў вайне на баку агрэсара. Сапраўдныя каштоўнасці – гэта сумленне, гонар і годнасць, і пазбавіць чалавека гэтых каштоўнасцей немагчыма. Героям свайго народа не патрэбныя званні ці ўзнагароды, каб быць героямі.
Дарэчы, пра ўзнагароды. Іх пацук таксама раздаваў – раздаваў злачынцам, што катавалі, збівалі і забівалі, і працягваюць гэта рабіць. Так, Яўгена Бабака, следчага, што расследваў збіццё пратэстоўцаў і апынуўся ў выніку за кратамі, пазбавілі звання. А пачвары, якіх ён збіраўся абвінаваціць, атрымалі ўзнагароды.
Дык вось, за гэтыя крывавыя медалі скажам галоўнаму пацуку “дзякуй”: справа добрая, у судзе аднойчы пойдуць у якасці доказаў.
Не, вядома ж, дзякаваць яму ніхто не збіраецца. Няхай карпянкоў яму падзякуе, як будуць у суседніх камерах сядзець
Свабоду героям!
Злачынцаў – за краты!
Жыве Беларусь!