Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 60 гадоў. Гэты дзень ён сустракае за кратамі, як і шмат іншых права…

Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 60 гадоў. Гэты дзень ён сустракае за кратамі, як і шмат іншых праваабаронцаў, адвакатаў, журналістаў і звычайных беларусаў. І ўсім, нягледзячы ні на што, працягвае дапамагаць Вясна.

Мы жадаем спадару Алесю хутчэй апынуцца на волі, побач з роднымі і сябрамі, і ўбачыць вольнай нашу Беларусь. Няхай яна стане краінай, дзе суды працуюць паводле закону, дзе ў турмах няма катаванняў, дзе міліцыя ахоўвае парадак, дзе прафесія праваабаронцы не патрабуе рызыкі і гераізму. Так і будзе, а пакуль кожны дзень беларускія праваабаронцы набліжаюць гэты момант. З Днём Народзінаў , спадар Алесь, і дзякуй вам.

Свабоду Алесю Бяляцкаму!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!
#FreeViasna