​​Два гады таму, 15 кастрычніка 2020 г,  адбыўся першы Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі. …

​​Два гады таму, 15 кастрычніка 2020 г,  адбыўся першы Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі. Але людзі з інваліднасцю выходзілі таксама і на агульныя маршы і акцыі.

Ведаеце, часам кажуць “не трэба вылучаць і гаварыць асобна пра людзей з інваліднасцю, бо то дыскрымінацыя”. Так, дыскрымінацыя – гэта дрэнна, і яе не павінна быць. Ды яе і няма ў нашай краіне для жыцця: дзяржава кіне за краты без віны адзінокага мужчыну і шматдзетную маці, студэнта і бабулю, чалавека з інваліднасцю і без.

Вось толькі чалавек у інвалідным вазку ведае, што ў судзе няма пандусаў. Чалавек, які не чуе, ведае, што на Акрэсціна забяруць слыхавы апарат. Чалавек з анкалогіяй ведае, што ў калоніі з лекамі не вельмі. Ведаюць, але разам з іншымі людзьмі яны робяць усё, што могуць, для вызвалення Беларусі.

Дзякуй вам, людзі з інваліднасцю. Кожны дзень вы ў звычайным жыцці сустракаеце цяжкасці, пра якія не здагадваюцца іншыя. Кожны дзень дзяржава робіць выгляд, што вас няма. Але гэта не спыняе вас. І разам мы пабудуем краіну, якая бачыць і паважае кожнага, дзе праблемы не замоўчваюцца, і для ўсіх грамадзян створаны ўмовы для шчаслівага жыцця.

Беларусь будзе вольнай!
Жыве Беларусь!