Эканоміка яшчэ дыхае? Калі санкцый недастаткова, каб пахаваць яе, на дапамогу прыходзіць крэпкі хазя…

Эканоміка яшчэ дыхае? Калі санкцый недастаткова, каб пахаваць яе, на дапамогу прыходзіць крэпкі хазяйственнік.  І вось новы прыклад мудрага кіравання: цэнам забаронена расці, а “сілавікі” і чыноўнікі ўзнятыя на барацьбу з “расчлянёнымі курамі”.

Кажуць, калі Бог хоча пакараць чалавека, ён адбірае розум. Хоць таго розуму, здаецца, ніколі і не было. Чым больш галоўны пацук мітусіцца, тым больш учыняе глупстваў. Чым часцей сінія пальцы лезуць рэгуляваць эканамічныя працэсы, тым хутчэй адбудзецца калапс эканомікі і прыйдзе канец пацучынай хунце.

Што ж. Беларусы перажылі ліхія дзевяностыя, а савецкая ўлада – не. Перажывем і ліхія двадцатыя, а хунта – не.

І гэтым разам мы не зробім мінулых памылак і абаронім нашую свабоду. Беларусь будзе вольнай еўрапейскай краінай. Краінай для жыцця. А хунта адкажа за ўсе злачынствы.

І няхай не спадзяюцца, што на фоне іншых злачынстваў мы забудземся пра пераслед бізнэсу і прадпрымальнікаў. Не забудземся

Жыве Беларусь!