Два гады таму Раман Бандарэнка напісаў у чаце “Я выхажу”. Ён не вярнуўся.Шмат чаго было пасля. Новыя…

Два гады таму Раман Бандарэнка напісаў у чаце “Я выхажу”. Ён не вярнуўся.

Шмат чаго было пасля. Новыя забітыя, тысячы палітвязняў, крывавая вайна змяніла свет.

Часам здаецца, што ўсе мы таксама аднойчы выйшлі і не вярнуліся. Хто апынуўся за кратамі, хто – за мяжой. Хто ў родным горадзе, які змяніўся, стаў іншым. Усе мы не вярнуліся. Да пары.

Бо кожны дзень побач з намі надзея. Бо мы ведаем свой дом і ведаем, что аднойчы вернемся. І будуць смех, і слёзы, і абдымкі, і стужачкі, амаль як тыя, за якія загінуў Раман. І дзеці будуць маляваць сонца і сцягі і шчаслівых людзей. Усе мы зараз на шляху дамоў, у нашу Беларусь.

Жыве Беларусь!
Жыві вечна ў нашых сэрцах, Раман.