Кіраўніца незалежнага прафсаюза Нафтана Вольга Брыцікава, што правяла за кратамі 75 сутак, зноў арыш…
17.11.2022Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)

Кіраўніца незалежнага прафсаюза Нафтана Вольга Брыцікава, што правяла за кратамі 75 сутак, зноў арыштаваная. 8 лістапада яна абвясціла галадоўку.
У жніўні 2020 г Вольга стала голасам рабочых з Нафтана, у лютым 2022 г запісала моцную антываенную прамову. Змаўчаць – значыць, пагадзіцца, – вось галоўны тэзіс гэтай прамовы.
Гледзячы на гэтую моцную, смелую, нязломную жанчыну, што прайшла 75 дзён у нялюдскіх умовах і з годнасцю праходзіць зноў, разумееш: яе сіла – у не-маўчанні.
Мабыць, можна спыніцца, забыць пра ўзятыя на сабе абавязкі, замоўкнуць. Мабыць, нехта так і робіць. Мабыць, гэта нават дае ілюзію бяспекі. Але замоўкнуць, калі ты гаварыў аднойчы, – гэта здрадзіць сабе. І часам такая здрада страшнейшая за Акрэсціна і Валадарку.
Свабоду Вользе Брыцікавай!
Жыве Беларусь!