Не, у нашай метафарычнай свінні, што ўвасабляе ў сабе рэпрэсіўны апарат (выбачайце нас, свінкі, проста прымаўка такая), рагоў дастаткова. І ўсе гэтыя рогі шчодра змочаныя крывёю і слязьмі беларусаў. Але ж. Ёсць людзі, якіх яны не дастаюць – ворагі рэжыму за мяжой.
І рэжым, вядома ж, раззлаваны, што не кожнага беларуса можа кінуць за краты. І абяцае замежным экстрэмістам, тэрарыстам і іншым сумленным людзям страшэнныя пакаранні: канфіскацыю маёмасці, якой яны і так не могуць карыстацца, пазбаўленне грамадзянства з адпаведным пазбаўленнем усіх магчымасцяў, якія яно дае (магчымасць сесці ў турму ні за што, напрыклад), ну і проста завочныя суды. А што? Калі саджаць і катаваць нельга, то хоць асудзіць ды абрабаваць можна.
Гэта ўсё зразумела, а ў “збеглых” магла застацца на Радзіме нейкая маёмасць. Можа, Сцёпка Пуціла пакінуў тут, напрыклад, самакат? А кватэра Ціханоўскай? Не 900 тыс даляраў, але ж чагосьці каштуе? Грошы дзяржаве патрэбныя, братэрскаму пуціну самому на вайну не хапае, а эканамічныя эксперыменты з расчляненнем курэй патрабуюць шмат укладанняў!
І вось “працуюць” “следчыя” ды “пракуроры”, марнуюць паперу. Але ж грошы за кватэру Святланы пакладзе ў карман асабіста лука, самакат дашлюць пуціну ў якасці выплаты па крэдытах, а ўсёй гэтай рэпрэсіўнай пацучынай камандзе застануцца расчлянёныя куры, ці некаторыя часткі тых курэй, ці косткі, ці ўвогуле нічога. Галоўнага пацука не вельмі турбуе дабрабыт іншых пацукоў.
Так што няхай мітусяцца, пакуль куры ды пачварная ўлада не скончыліся
Жыве Беларусь!