​​Працягваецца суд над былым следчым Яўгенам Юшкевічам. Затрыманы нібыта за тэрарызм, ён правёў за к…

​​Працягваецца суд над былым следчым Яўгенам Юшкевічам. Затрыманы нібыта за тэрарызм, ён правёў за кратамі больш за год. Зараз абвінавачванні ў тэрарызме чароўным чынам зніклі, але ж з’явіліся новыя – недазаконне не спіць.

Дарэчы, пра недазаконне. Яўген – адзін з тых, хто звольніўся яшчэ да 2020 г. Аднойчы, працуючы следчым, ён выйшаў на злачынцаў, якіх нельга было чапаць. Недазаконне квітнела заўсёды, хіба толькі маштабы былі меншыя, ці мы не заўважалі, ці не хацелі заўважаць. А Яўген заўважыў і звольніўся.

Вядома ж, “сілавікі” лічаць усіх “былых” здраднікамі. Але Яўген пайшоў далей: ён заснаваў праект ByChange, які дапамагаў у перападрыхтоўцы былым сілавікам і дзяржслужачым, што звольніліся ці былі звольненыя.

Так, ён ведаў, што ў сілавых структурах, акрамя забойц і катаў, заставаліся яшчэ і сумленныя людзі. Пачварам, якія імкнуліся замазаць крывёй усіх, гэта здаецца амаль блюзнерствам. Ну як так, участковыя шукаюць не хуліганаў, а сцягі ў вокнах (ці дзіцячыя малюнкі, і такое было), хлопцы з упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю грамяць кватэры і катуюць дзяўчын-праваабаронцаў. Што значыцца “там яшчэ засталіся сумленныя людзі”?!

І вось, праз болей за два гады, мы таксама задаемся пытаннем: а ці засталіся там сумленныя людзі? Здаецца, відавочны адказ “не”, але ж калі засталіся? І чым яны, цікава, займаюцца? Таварыш маёр, мо пакуль вы чытаеце гэты тэкст, нехта піша рапарт у ByPol пра вашыя подзвігі? Колькі вы сёння бабуль за краты адправілі, колькі студэнтаў збілі? Вы ж ганарыцеся? А нехта ўсё фіксуе. І фіксуе па ўсіх правілах, бо ён міліцыянт.

Злачынцы адкажуць!
Свабоду Яўгену Юшкевічу!
Жыве Беларусь!