Але яны павінны пакаяцца, як жа інакш. І стаць ябацькамі. Большымі ябацькамі, чым сапраўдныя класічныя ябацькі. А вымяраць ступень ябацькасці будзе спецыяльная камісія, што складаецца з самых-самых пацучыных пацукоў: там і спецыяліст па генацыду швед, і клоўн азаронак, і палітычны самал’е шпакоўскі, і забойца баскаў, і шпіц Умка (а не, шпіца пакуль няма, але гэта пакуль).
У камісіі ёсць старонка ў інтэрнэце. Нажаль, яна не працуе па-за межамі Беларусі без vpn, таму каяцца перад азаронкам пакуль могуць збольш людзі ўнутры краіны. Каб пакаяцца, трэба запоўніць спецыяльную анкету. Гэта складана, кажуць, яшчэ ніхто не здолеў запоўніць яе правільна. Але калі ты марыш вярнуцца ў краіну для жыцця, ты знойдзеш спосаб!
Вяртайцеся, наркаманы, тлустыя каты, прастытуткі, авечкі, айцішнікі! Бо хунта заўважыла, што яе хлопчыкі з дубінкамі, хоць і красаўцы, але ж вучыць, лячыць і працаваць на заводах не могуць. Таму папрасіце прабачэння, заданацьце ў кдб і вяртайцеся. Хунта шчыра прабачыць. Але не забудзе. І потым можа пасадзіць. Бо ацэнка камісіі нічога не гарантуе. Але ж гэта Беларусь, тут нікому нічога не гарантавана, прыехалі – цярпіце.
А тыя, хто вярнуўся, але не выбачыўся, – тых арыштуюць на мяжы, бо куды яны пруць без павагі да хунты!
Так, сотні тысяч беларусаў у розных краінах мараць вярнуцца. Не таму, што не знайшлі сябе, не таму, што “каму вы там патрэбныя”. Пацукі судзяць па сабе. Сапраўды, каму патрэбны за мяжой азаронак?! Ці лукашэнка?! Хіба што ў Гаазе. А інжынер, доктар і рабочы патрэбныя паўсюль. Людзі з’ехалі дзеля пачуцця бяспекі, ратуючы сваю свабоду і нават жыццё. Яны жывуць у цудоўных месцах, працуюць на карысць іншых краін, вучацца, знаходзяць сяброў, кліентаў. Зарабляюць грошы, плацяць падаткі. Ім няма за што выбачацца. Ім не патрэбныя дазволы ад хунты.
І яны сумуюць. Па бацьках, па сябрах, па родных мясцінах. Кожны дзень уяўляюць хвіліну вяртання. На новым месцы добра, але дзесьці далёка застаўся сапраўдны дом, які чакае.
Аднойчы ўсе вернуцца. Калі скончацца вайна і хунта, калі шведы, азаронкі і баскавы будуць сядзець не ў камісіі, а за кратамі. Вернуцца разам з грошамі, новымі ведамі, культурнымі і дзелавымі сувязямі. Пачнецца сапраўднае адраджэнне. Бо ўсе мы – беларусы, і тыя, хто застаўся, і тыя, хто з’ехаў. Усе мы маем агульную мару.
Беларусь будзе вольнай!
Яна чакае вас, сябры.
Жыве Беларусь!