Можам павіншаваць луку з набыццём новага сябра з Зімбабвэ. З маляўнічай біяграфіяй, дарэчы.
Эмерсан мнангагва, таксама вядомы як “кракадзіл”, мае даўнюю рэпутацыю забойцы і крывасмока.
Які дурны выйшаў дуэт, кракадзіла і таракана.
Два дыктатары маюць немала тэм для размовы, бо ў іх так шмат агульнага! Забойствы, збіццё ўласнага народа, крывавыя грошы, нелегальны бізнэс. Яны могуць абмеркаваць цяжкае жыццё ў вечным страху страты ўлады.
Выдатнай тэмай будзе таксама маючая адбыцца турма і суд у Гаазе… Ці, о! Спосабы самагубства? (Дарэчы, для ўсіх дыктатараў актуальна, спадар пуцін, звярніце ўвагу!)
Увогуле, паўзучыя знайшлі адзін аднаго.
Што ж, мяркуем, абодвух чакае незайздросны канец.
Аднак з імі зразумела. Але дыктатары не існуюць сам-адзін, дыктатура – гэта заўсёды пра асяроддзе і вернасць гэтага асяроддзя. І вось тут цікавей.
Людзі, якія паставілі ўсё на карту дыктатара, часта забываюцца: карта дыктатара – падманка, бо за гэтай, здавалася б, сілай, стаіць звычайны СМЯРОТНЫ чалавек. І той, хто яго выбірае, напрыканцы застанецца ў дурнях.
Памагатым здаецца, што гаспадар дзеліцца сваёй уладай, дае ім непераможнасць, усёдазволенасць… Вымушаныя расчараваць пацукоў (і беларускіх, і зімбабвійскіх).
Крывасмокі не адрозніваюцца сумленнасцю, і дзеля сябе спакойна здрадзяць усім сваім “красаўцам”.
Перадаём прывітанне дурням, якія паставілі на старых дыктатараў!
А народу Зімбабвэ мы жадаем сіл і мужнасці. І Зімбабвэ, і Беларусь, будуць вольныя!
Свабоду народам!
Жыве Беларусь!