Ізноў сумныя навіны.Сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-…

Ізноў сумныя навіны.

Сілавікі ўзбудзілі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года ў Фаніпалі. Першаму затрыманаму па гэтай справе прызначылі два гады калоніі, яшчэ некалькі чалавек асудзілі да “хатняй хіміі”. Перыядычна пацукі ладзяць у Фаніпалі “хапуны”, апошні адбыўся 24 студзеня, было затрымана каля 20 чалавек.

Так, у цёмныя часы мы жывем.
Па нашых гарадах, па хатах ходзіць банда, што служыць недазаконню. Яны кідаюць людзей за краты, даюць дзікія тэрміны, прыдумляюць злачынствы тамака, дзе іх няма, старанна (і не вельмі) імітуюць правядзенне “судоў”… Клічуць тэрарыстамі невінаватых, суддзямі – мярзотнікаў, а міліцыяй – катаў і душагубаў. Не “краіна для жыцця”, а “краіна крывых люстэркаў”.

Але ж не губляем надзею, шаноўнае спадарства. Люстэркі лёгка б’юцца, асабліва крывыя. А вось у чый бок панясе аскепкі вецер перамен, вы можаце і самі здагадацца, таварыш маёр

Свабоду фаніпальцам!
Свабоду ЎСІМ палітычным зняволеным!
Жыве Беларусь!