​​9 гадоў узмоцненага рэжыму атрымаў Яўген Глушкоў. Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве за старое фо…

​​9 гадоў узмоцненага рэжыму атрымаў Яўген Глушкоў. Яго абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве за старое фота ваеннай базы ля вёскі Зябраўка, якое, дарэчы, знайшлі выпадкова.

І тут, ведаеце, узнікаюць усялякія розныя пытанні да некаторых структур дзяржавы, якой Яўген нібыта здрадзіў.

Пытанне першае, да міністэрства абароны. Непаважаныя таварышы, а як так здарылася, што ваенны аб’ект, за фота якога даюць 9 гадоў, увогуле сфатаграфавалі? І не Джэймс Бонд нейкі, а звычайны хлопец са звычайным дронам, з такіх дронаў дзеткі тык-токі здымаюць! Прапаганда без перапынку вішчыць пра ворагаў, якія паўсюль, увесь свет супраць нас, акрамя Расіі (а не, яшчэ Зімбабвэ з намі, выбачаемся), а аховы на ваенных базах няма? Як так, там жа ж расейскія ракеты, расейскія танкі, расейскія комплексы СПА…

Стоп-стоп. Тады другое пытанне, а што ваенная тэхніка іншай дзяржавы робіць на тэрыторыі Беларусі? Гэта ўжо не да міністэрства абароны пытанне, а да кагосьці вышэй. Там нават афіцыйнай расійскай ваеннай базы няма. Базы няма, а тэхніка ёсць. Сфоткаць аб’ект – 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Здаць аб’ект чужынцам – атрымай узнагароду. Ды яны ж яшчэ актыўна выкарыстоўваюць яго для агрэсіі супраць іншай дзяржавы. А адтуль у адказ можа і прыляцець. Напрыклад, дрон. Дрон-камікадзэ. Бо пацучыны “суд” з гонарам распавёў усяму свету, што супраць дронаў расейскія СПА не абароняць (ладна, гэта і так усе ведалі).

Вось і атрымліваецца, што здраднікаў вакол Зябраўкі неяк нават зашмат, і Яўген Глушкоў не мае да іх дачынення.

Нічога, пытанні гэтыя аднойчы будзе задаваць трыбунал. Так што, спадары здраднікі, рыхтуйце адказы.

Свабоду Яўгену Глушкову!
Жыве Беларусь!